Museum

Музей гісторыі беларускага кіно

вул. Свярдлова, 4, 220030 Minsk

About

Афіцыйная старонка Музея гісторыі беларускага кіно.

Tags : #Community

Location :
вул. Свярдлова, 4, 220030 Minsk

Opening Hours

  • Monday -
  • Tuesday 10:00 - 18:30
  • Wednesday 10:00 - 18:30
  • Thursday 10:00 - 18:30
  • Friday 10:00 - 18:30
  • Saturday 10:00 - 18:30
  • Sunday 10:00 - 18:30

Description

Для наведвальнікаў адчынены:
на 1-м паверсе – кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку (у асноўным у форме тэматычных і персанальных рэтраспектыў) з верасня па чэрвень (а па індывідуальных заяўках пастаянна) дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка: музейная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзве тысячы помнікаў кінакультуры. (Адметная спецыфіка музея, галоўным экспанатам якога па вызначэнню з’яўляецца фільм як культурная і гістарычная каштоўнасць, прадугледжвае спалучэнне прадметнай экспазіцыі з экранай);

на 2-м паверсе – экспазіцыйная зала (140 м2), дзе размешчана пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальная каштоўнасць», якая змяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасць кінарэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна (ім прысвечаны асобныя стэнды) і нашы лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і тыя, што ў 2004 г. ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзэнтатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі). Раздзелы экспазіцыі «Заснавальнікі беларускага кіно» і «Залаты фонд беларускага кіно» арганічна дапаўняюць тэматычныя выстаўкі, што знаёмяць з сутнасцю канкрэтных кінематаграфічных прафесій, гісторыяй стварэння этапных для беларускага кіно фільмаў усіх відаў і жанраў, творчасцю асобных кінамайстроў;

на 3-м паверсе – выставачная зала (100 м2), дзе ладзяцца ўсемагчымыя персанальныя і калектыўныя мастацкія выставы.

Rate & Write Reviews